Сакавіцкія Сустрэчы 2018

Сакавіцкія Сустрэчы 2018: запрашаем на святкаванне багацця і разнастайнасці грамадзянскай актыўнасці!

20 – 21 красавіка ў Мінску адбудзецца II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018» – свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Падрабязная праграма ў хуткім часе будзе на сайце Форума і ў сацыяльных сетках – сачыце за нашымi навiнамi.