Сакавіцкія Сустрэчы 2018: свята адбылося!

Сакавіцкія Сустрэчы — 2018: свята адбылося!

 

 

 

 

 

20 – 21 красавіка ў Мінску адбыўся II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018». Праз тэхнапарк “Палітэхнік” прайшлі крокі больш як 280 чалавек. Грамадскія актывісты, эксперты грамадзянскай супольнасці, валанцёры і журналісты разам святкавалі багацце і разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці.

 

 

 

 

 

Гэта былі экспертныя дыскусіі, майстар-класы і навучальныя гульні, выставы-прэзентацыі вырабаў і матэрыялаў, актыўныя і настольныя гульні, выступы дзіцячага інклюзіў-тэатра, сяброўскія спатканні. Сакавіцкія сустрэчы – 2018 далі фактычна неабмежаваныя магчымасці для абмену досведам, атрымання кансультацый, пошуку партнёраў, валанцёрства і шмат чаго іншага. 

 

 

 

 

 

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актівізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.

 

 

 

 

 

Форум выразна прадэманстраваў непасрэдным удзельнікам і тым, хто сачыў за падзеяй праз сацыяльныя сеткі, што ў разнастайнасці тэмаў, формаў, спосабаў дзеяння – сіла і багацце грамадзянскай супольнасці. Мы – умелыя! Мы –паспяховыя! Мы – адкрытыя!

 

 

 

 

 

Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 – гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. Мы вітаем тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічым, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб’ектаў і падыходаў.

 

 

 

 

 

Сакавіцкія сустрэчы прайшлі пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID Belarus) і Некамерцыйнай міжнароднай агранізацыі Пакт (Pact Inc.)

Праграма

Арганізатар Сакавіцкіх Cустрэчаў 2018 — Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам.